ДАКУМЕНТ: Юдавым сьледам. Паведамленьне Кансысторыі БАПЦ (2005)

 Працягваючы знаёміць чытачоў партала "Анты-раскол" з сучаснай гісторый некананічных рэлігійных супольнасцяў, мы публікуем афіцыйнае паведамленне Кансысторыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (2005), асвятляючай дзейнасць "епіскапа Баранавіцкага" Васіля (Касьцюка)

 Першакрыніца: Юдавым сьледам. Паведамленьне Кансысторыі БАПЦ // Беларуская Аўтакефалія. - 2009. - № 3. - С. 233-238  (Даецца ў скарочаным выглядзе)

 Працягам мінулага году (2004) ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве ў ЗША сталіся шкодныя й небясьпечныя падзеі, што нават пагражалі Ейнаму існаваньню.

 3 Божай дапамогай, аднак, і дзякуючы адданасьці вернікаў справе нацыянальнае Праваслаўнае Царквы ды іхнай навазе гэтую справу бараніць, знайшлося даволі сілаў, каб БАПЦ ад небясьпекі ўсьцерагчы, ды гэтым забясьпечыць Ёй далейшае існаваньне.

 Летась бо вясною, пасьля трох год ліставаньня з Кансысторыяй БАПЦ, у якім ён запэўніваў аб ягонай адданасьці ідэі аўтакефаліі Беларускае Праваслаўнае Царквы, ягоным беларускім патрыятызьме й крыўдзе на Беларускі Экзархат за несправядлівае абыходжаньне зь ім, ды гэтым здабыў давер Кіраўніцтва БАПЦ і матэрыяльную падтрымку на ўсьвячэньне на япіскапа Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквою, прыехаў у ЗША, як прадбачылася на стала, новапастаўлены япіскап Васіль (Касьцюк).

 У выніку няпраўдаю здабытага даверу, хоць Васіль Касьцюк і не прадставіў пасьветчаньняў ягонага япіскапскага ўсьвячэньня й водпуску зь Беларускага Экзархату РПЦ, ды затаіў ягоныя запраўдныя пагляды і намеры, Першагерарх БАПЦ Я.М. Мітрапаліт Ізяслаў, з прычыны свае хваробы прызначыў 12-га чырвеня Б.л. 2004-га новага, як здавалася, япіскапа Адміністратарам і Сьцеражам Мітрапалічага Пасаду БАПЦ да наступнага Агульна-Царкоўнага Сабору, што ўсьлед пацьвердзіла й Рада БАПЦ.

 Калі-ж, аднак, прыйняты на павер япіскап у працягу месяца не прадставіў ні Першагерарху, ані Кансысторыі БАПЦ пастаўное граматы на япіскапа і адпускнога пасьветчаньня зь Беларускага Экзархату РПЦ, Я.М. Мітрапаліт Ізяслаў, 27-га ліпеня 2004-га году, прызначэньне Васіля Касьцюка на кіраўнічае становішча адклікаў.

 Каб даць яму, усё-ж, шанс прадставіць довады ягонага кананічнага ўсьвячэньня на япіскапа й унікнуць шкоднага для БАПЦ разгалосу гэтае справы, адкліканьне ня было адразу агалошанае, але за дзейнасьцяй Васіля Касьцюка было ўстаноўленае назіраньне.

 Прыкрыя вынікі гэтага назіраньня выявіліся неўзабаве й першым знакам прышлых няпрыемнасьцяў стала наведаньне Касьцюком з Юрым Чудзіным (або Юрым Васілеўскім) сьвяткаваньня, ладжанага прадстаўніцтвам у Задзіненых Нацыях улады над Беларусяй.

 Горшае, аднак, было ўперадзе, і пазначылася яно тым, што пад архіпастырскім (?) крылом уськіпеў ненавісьцяй да беларускасьці нядаўні беларускі патрыёт - сьвятар Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне - Ігар Якунін.
Ягоная антыбеларускасьць выявілася нятолькі ў прыроджанай яму балбатлівасьці, але яшчэ болей у намаганьні ўсялякаю цаною не дапусьціць Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне да карыстаньня царкоўнай заляй на сходы й урачыстасьці.
А калі, згодна з амэрыканскім правам, Парахвіяльная Рада, як гаспадар сьвецкае маёмасьці парахвіі, на гэтае карыстаньне згадзілася, сьвятар зь ягоным япіскапам бяспраўна падвышалі цану да астранамічнага ўзроўню.

 Наступным крокам у іхнай антыбеларускай кампаніі стала выключэньне, неўпадабаных Ігарам Якуніным, за справядлівую крытыку ягоных паводзінаў, чатырох актыўных і карысных у ейнай працы сяброў Парахвіяльнае Рады, што было абвешчанае загадам Васіля Касьцюка пасьля ягонага адезду пад канец 2004-га году на Беларусь.

 Зразумелая рэч, што на гэткую незаслужаную крыўду іхным калегам, рэшта Парахвіяльнае Рады не магла згадзіцца й, склікаўшы паседжаньне, прыйняла пастановы з довадамі безпадстаўнасьці й па-клёпнасьці зробленых ува ўспомненым загадзе абвінавачаньняў.

 Гэтыя пастановы ўсьлед былі падтрыманыя Радай БАПЦ.

 Пасьля гэтага, таму, што ўспомненыя й далейшыя пастановы ў справах Васіля Касьцюка й Ігара Якуніна, як сакратар Парахвіяльнае Рады й Кансысторыі БАПЦ, складаў сп. Барыс Данілюк, што, да рэчы, найбольш прычыніўся да прыезду гэных абодвых няўдзячнікаў у ЗША, вастрыё іхнае ненавісьці абярнулася супраць яго.

 Пасыпаліся варяцкія "япікапскія" загады аб ягоным адлучэньні ад БАПЦ, анафеме на яго, забароне праваслаўнаму духавенству хаваць і пад., зьвяртаць на якія ўвагу сьмешна.

 Калі-ж гэта не падзеяла, Васіль Касьцюк, сам быцам япіскап БАПЦ, пачаў публікаваць толькі хвораму розуму ўяўньш паклёпы на БАПЦ і выдаў загад аб разьвязаньні Парахвіяльнае Рады ў Брукліне, ды спыненьні дзейнасьці Рады БАПЦ.

 Тымчасам Ігар Якунін, зарганізаваўшы жменьку тужліўцаў па Савецкім Саюзе, "дзеяў" таксама, стараючыся выгнаць з царкоўнага будынку сьведамых беларусаў, зьняць нашую нацыянальную сымболіку, ды прымусіць змоўкнуць там ненавісную "позняковскую речь".

 Разам з гэтым Ігар Якунін, пад павадырствам хітрэйшага й больш адукаванага за яго тужліўца па Савецкім Саюзе ды зайздросьніка сёньняшняе амэрыканскае, быццам-бы, гэгэмоніі ў сьвеце, Юрага Чудзіна, не забыліся й на прапаганду іхных паглядаў, ды дзейнасьці друкам і, бяспраўна захапіўшы выдаваную раней за грошы сп. Расьціслава Гарошка газэту "Беларускі Час", наўсуперак ейнага ранейшага патрыятычнага кірунку, абярнулі яе ў несказанымі імі крыніцамі фінансаваную гадзюкаўку.

 Уся гэтая нахабнасьць, хамства й брыда перасягнула ўрэшце мяжу спадзеву на апамятаньне нягоднікаў й зь 19-га травеня Б.л. 2005 Я.М. Мітрапаліт Ізяслаў забараніў ярэю Ігару Якуніну выконваць сьвятарскія абавязкі, а Рада БАПЦ загадала яму перадаць вызначаным прадстаўнікам царкоўнага кіраўніцтва парахвіяльную й япархіяльную маёмасьць, ды выбрацца з царкоўнага памешканьня ў Брукліне.

 Нічога гэтым прадстаўнікам Ігар Якунін ня перадаў, а выбраўся тайком не пакінуўшы новага адрысу, пасьля чаго адумысловай камісыяй былі знойдзеныя знарочныя пашкоджаньні царкоўнага будынку ды ўстаноўленае зьнікненьне частак парахвільнае й япархіяльнае маёмасьці, за спраўнасьць і цэласьць чаго Ігар Якунін быў адказны.

 У вабліччы гэткае непаслухмянасьці й знарочнага шкодніцтва Я.М. Мітрапаліту Ізяславу не заставалася нічога іншага, як з днём 26-га чырвеня Б.л. 2005-га пазбавіць ярэя Ігара Якуніна сьвярскае годнасьці й выдаліць зь ліку духавенства БАПЦ, што яго, відаць, ня дужа абыйшло, бо, паводле годных веры вестак, ён ажаніўся з адной із збунтаваных ім парахвіянак, чым, паводле канонаў, сам сябе пазбавіў сьвятарскае годнасьці.

 Усьлед давялося зрабіць і канчатковы выснаў аб учынках Васіля Касьцюка, як варожай і ськіраванай на зьнішчэньне БАПЦ дзейнасьці й, у выніку гэтага Я.М. Мітрапаліт Ізяслаў з днём 27-га ліпеня Б.л. 2005-га загадаў адлучыць яго ад ліку герархіі й духавенства БАПЦ, а Рада БАПЦ 24-га верасьня Б.л. 2005-га прыйняла гэты загад да выкананьня.

 Гэткім чынам скончылася чарговая нізка варожых спробаў зьнішчыць Сьвятую Беларускую Аўтакефальную Правалаўную Царкву й Яна, спадзяючыся на падтрымку вернікаў, зь вераю ў Божую ласку й апеку крочыць нязьмененым шляхам у будучыню.

 2005 г.                                                                                                                                                    Кансісторыя БАПЦ

Поделиться:  


в разработке

Документы общеправославного значения

Современные межправославные отношения

Древлеправославная Церковь Христова Белокриницкой иерархии

Русская Православная Старообрядческая Церковь в Румынии

Русская Древлеправославная Церковь

Расколы и разделения в Русской Православной Церкви XX-XXI ст.

Украинские церковные расколы

Русская Православная Церковь Заграницей и греческий старостильный раскол

Расколы в Румынской Православной Церкви

Расколы на территории Западной и Центральной Европы

Episcopi vagantes

Внутрицерковное сектантство и околоцерковная мифология