Фальшывая царква: варажба на Пятры Гушчы. Як зарэгсітраваць Адзіную Святую і Апостальскую Царкву ў штаце Фларыда

Пётар Гушча, шырока вядомы рэлігійны авантурыст, аўтар аднога з праектаў беларускай аўтакефаліі, які на дадзены момант з’яўляецца самабвешчаным епіскапам самаабвешчанай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на Бацькаўшчыне (альтэрнатыўная назва Беларуская (Народная) Аўтакефальная Праваслаўная Царква) і на дадзены момант, паводле неправераных дадзеных парталу “Царква” знаходзіцца ў Феадосіеўскім манастыры Кіеўскага Патрыярхату ў Кіеве (безумоўна, не ў якасці епіскапа). Сама структура Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на Бацькаўшчыне звязаная з так званым Сусветным Амерыканскім Патрыярхатам (Юрыя Рыжага), які на сайце БПАЦнБ называецца “сапраўдным патрыётам Бацькаўшычны”. У юрысдыкцыі БАПЦнБ знаходзіцца таксама і вядомыя дзеячы апазіцыі протоярэй Леанід Акаловіч і святар Вікенцій Кавалькоў, пра якога партал “Царква” ўжо неаднаразова пісаў у сувязі з тым, што яны актыўна свяціліся ў час вясновых падзеяў гэтага году з партрэтамі Патрыярха Кіеўскага Філарэта

 У гасцявой кнізе нашага парталу было размешчанае паведамленне з рэкламай рэсурсу Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, які спарадзіў яшчэ больш пытанняў да так званага епіскапа Пятра Гушчы, а таксама да тых, хто знаходзіцца ў яго юрысдыкцыі. 

 На гэтым сайце ў раздзеле “Дакументы” размешчаныя дзве сумніўныя паперы, у якіх хіратонія япіскапа Пётар Гушча вызнаецца сапраўднай, а сам ён прызнаецца Александрыйскім і Канстанцінопальскім Патрыярхатамі. Ніжэй прыводзіцца пераклад тэкстаў гэтых двух даволі неразборлівых дакументаў: 

 Першы дакумент 

 Надпіс на лагатыпе: Грэчаская праваслаўная архіепархія Амерыкі (заўв. рэд. - знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага Патрыярхату і ўзначальваецца архіепіскапам Дзімітрыем) 

 8 East 39 Street, New York, NY 10021 

 Phone: (212) 570-3500 

 Fax: (212) 570-3569 


 19 жніўня 2005 г. 

 Епіскапу Пятру (Гушчу) 

 Дарагі брат у Хрысце! 

 Паводле інфармацыі, якую мы атрымалі, вы стаіце на чале Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. І з’яўляецеся выключным з самаабвешчаных епіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, які атрымаў сапраўдную хіратонію. У той самы час Праваслаўная Царква з такой жа назвай дзейнічае на тэрыторыі ЗША, Канады і Аўстраліі. У гэтых краінах мы працуем таксама. 

 У мэтых выключэння недарэчнасцяў (нязгодаў) у службе, мы запрашаем вас наведаць ЗША і ўзяць удзел у Амерыканскім праваслаўным сінодзе нашай Царквы. 

 Сваё рашэнне пацвердзіце па пададзеным адрасе. 

 Ваш брат у Хрысце 


 Яго Высокапраасвяшчэнства Архіепіскап Дзімітрый 

 Прадстаяцель Грэчаскай Праваслаўнай Архіепархіі Амерыкі 

 Другі дакумент 

 Адзіная Святая Саборная і Апостальская Царква (заўв. – прама з сімвалу веры J). 

 (адрас неразборліва, бачна нешта пра архіепіскапа Канстанціна і Грэчаскі Праваслаўны Патрыярхат Александрыі ў Амерыцы), разборлівай даты няма. 

 Падцверджанне Еўхарыстычных стасункаў 

 Яго Блажэнству Высокапрападобнаму (заўв. тытулы могуць быць перакладзеныя не зусім дакладна) Епіскапу Пятру (Гушчу) 

 Праваслаўная Каталіцкая Царква (заўв. – яшчэ адно найменне Гушчавага праекту) 

 Мінск, Беларусь (White Russia) 

 Узлюблены ў Хрысце брат епіскап Гушча! 

 Я з радасцю паведамляю вам аб дзеях Святога Сінода гэтай аўтакефальнай царквы (заўв. – якой???) на сваёй сустрэчы, якая адбылася 1-га верасня 1997 года, у пачатку новага царкоўнага году Гасподняга. “У імя Айца і Сына і Святога Духа, Тройцы адзінасутнай і нераздзельнай, 

 Мы, архіепіскап Канстанцін, прадстаяцель Адзінай Святой Саборнай і Апостальскай Царквы, былога Экзархату Грэчаскага Праваслаўнага Патрыярхату Александрыі ў Амерыках, зарэгістраванай і штаце Фларыда, ЗША, .... № 48269 (заўв. – неразборліва), з федэральным ідэнтыфікацыйным нумарам юрыдычнай асобы (EIN) 65-0301739б гэтым дакументам: 

 АБВЯШЧАЕМ І ПАДЦВЯРДЖАЕМ 

 ШТО гэтая кананічная праваслаўная юрысдыкцыя, якую мы ўзначальваем, была раней вядомая як Экзархат Грэчаскага Праваслаўнага Патрыярхату Александрыі ў Амерыках. 

 ШТО святы сінод епіскапаў гэтай кананічнай аўтакефальнай праваслаўнай царквы вызнае і прымае Праваслаўную Каталіцкую Царкву як ЦАРКВУ-СЯСТРУ, з якой наша аўтакефальная царква мае еўхарыстычныя стасункі. 

 ШТО зважаючы на цяжкія ўмовы ў Беларусі, мы, як браты ў Хрысце, будзем старацца зрабіць усё магчымае, каб ім памагчы 

 ШТО СВЯТЫ СІНОД жадае падкрэсліць, што мы не толькі знаходзімся ў Еўхарыстычных стасунках з гэтай супольнасцю праваслаўных хрысціян, але і з іх Home Mission (заўв. – пэўна, з арганізацыяй на тэрыторыі Беларусі), і мы прымаем я узлюбленых братоў у Хрысце ўсіх веруючых і ўсіх клірыкаў, з іх епіскапам Пятром, які між сваёй паствы з’яўляецца Жывым Вобразам Хрыста і Спаўненнем Святой Хрыстовай Царквы. 


 З маім епіскапскім блаславннем, горад Хоўмстэд, акруга Дэйд (заўв. – неразборліва), штат Фларыда, Злучаныя Штаты Паўночнай Амерыкі, Першы (1шы) дзень верасня, года Гасподняга тысяча дзевятсот дзевяноста сёмага (1997), першы дзень царкоўнага Года, у нашым Госпадзе” 


 Архіепіскап Канстанцін, прадстаяцель 

 Адзінай Святой Саборнай і Апостальскай Праваслаўнай Царквы 

 За каментарыем гэтых двух “дакументаў” мы звярнуліся непасрэдна ў Грэчаскую Праваслаўную Архіепархію Амерыкі, ад імя епіскапа якой быў быццам бы складзены першы дакумент. Архіепархія вызнала гэты дакумент фальшыўкай, прычым фальшыўкай грубай работы, вось на якія акалічнасці была звернутая ўвага: па-першае, бланк, на якім надрукаваны першы дакумент не з’яўляецца бланкам архіепархіі – гэта копія лагатыпу з веб-сайту Грэчаскай Праваслаўнай Архіепархіі ў Амерыцы; па-дургое, на бланку няма адрасу, куды ліст дасланы, а таксама нумару пратаколу (выходзячых дадзеных), якія павінны быць на ўсіх афіцыйных дакументах; па-трэцяе, у тэксце згадваецца “American orthodox synod”, але правільнай назва “Holy Eparchial Synod of the America”; па-чацвертае, аналіз тэксту дазваляе сцвярджаць, што пісаў яго не амерыканец, бо ў тэксте сустракаецца шмат памылак, звязаных з напісаннем і выкарыстаннем вялікіх літараў, магчыма тэкст пісаў еўрапеец (архіепіскап Дзімітрый – амерыканец); па-пятае, неадпаведнай з’яўляецца згадка пра Аўстралію і Канаду – Грэчаская Архіепархія ў Амерыцы не распаўсюджвае на іх сваёй юрысдыкцыі; па-шостае, пячатка знаходзіцца не з таго краю старонкі, дзе мусіць быць, побач з подпісам, і пад ёй няма надрукаванага подпісу, а гэта абавязковае патрабаванне для дакументаў; па-сёмае, пячатка поўнакаляровая, у той час, як архіепархія выкарыстоўвае для карэспандэнцыі чорна-белую; і, нарэшце, сама папера, на якой размешчаны дакумент, неадпаведнага колеру. 

 Архіепархія пракаментавала таксама другі дакумент наступным чынам. На тэрыторыі ЗША і Канады няма ніводнага іерарха ці прыхода Александрыйскага Патрыярхату. Больш за тое, Александрыйскі Патрыярхат пагражае юрыдычнай адказнасцю за махлярства тым, хто вызнае сябе іерархам гэтай царквы ў Заходнім паўшар’і. Кожны, хто называе сябе епіскапам гэтай царквы – махляр. Грэчаская архідыяцэзія таксама распаўсюдзіла папярэджанне аб тым, што такія сама абвешчаныя епіскапы не з’яўляюцца праваслаўнымі. 

 Што магу сказаць я на гэты конт? Амерыка – дзіўная краіна! Там можна зарэгістраваць Адзіную Святую Саборную і Апостальскую Царкву ў штаце Фларыда з ідэнтыфікацыным нумарам 48269, склікаць сіноды, прызнаваць такіх жа авантурыстаў “жывым вобразам Хрыстовым”, можна зарэгіставаць Сусветны Амерыканскі Патрыярхат, дэклараваць сваю кананічнасць на падставе нейкіх сумніўных сувязяў. На тое ў іх і свабода! Аднак усё больш з’яўляецца вось такіх фальшывых цэркваў, пра існаванне якіх нагадваюць толькі падробныя дакументы, падробныя псеўда-бацюшкі, якія шлюць анафемы сусветным кананічным патрыярхам, бегаюць па мітынгах з партрэтамі чужых патрыярхаў, пішуць заклікі дый стаяць на галаве – для Амерыкі гэта справа нармальная. Аднак такія фальшывыя цэрквы лезуць і ў Беларусь, маняць пра сусветнае прызнанне, пра вялікую колькасць прыходаў, маняць, апранаючы на сябе святарскую вопратку, маняць, чытаючы малітвы, усё далей і далей патанаючы ў сваёй мане. І што дзіўна – многія на гэтую ману купляюцца – і вось ужо кандыдат у прэзідэнты з’яўляецца ў атачэнні фальшывых святароў, і вось ужо псеўдабацюшкі годна крочаць наперадзе калонаў дэмакратычнай апазіцыі, і вось ужо прапаведаюць перад шматтысячнай аўдыторыяй, перад аб’ектывамі фота- і відэа- камераў, несучы ахінею, падобную да той, якую можна прачытаць у пададзеных вышэй дакументах.

 24.08.2006

 Патрал "Царква"

Поделиться:  


в разработке

Документы общеправославного значения

Современные межправославные отношения

Древлеправославная Церковь Христова Белокриницкой иерархии

Русская Православная Старообрядческая Церковь в Румынии

Русская Древлеправославная Церковь

Расколы и разделения в Русской Православной Церкви XX-XXI ст.

Украинские церковные расколы

Русская Православная Церковь Заграницей и греческий старостильный раскол

Расколы в Румынской Православной Церкви

Расколы на территории Западной и Центральной Европы

Episcopi vagantes

Внутрицерковное сектантство и околоцерковная мифология